У тлумачэнні неабходнасці вучэнняў у МУС Беларусі згадалі план "Перамога"
Удзельнік вучэнняў амапавец з каларадскай стужкай / Скрыншот з відэа МУС
У МУС Беларусі патлумачылі неабходнасць правядзення вучэнняў "ускладненнем ваенна-палітычнай абстаноўкі".
"Сітуацыю, якая склалася яшчэ больш абвастраюць дэструктыўна настроеныя асобы, якія знаходзяцца за межамі краіны, — гаворыцца ў заяве. — Яны заклікаюць да падрыўной дзейнасці ў дачыненні да нашай дзяржавы аж да здзяйснення актаў тэрарызму. У тым ліку ў рамках так званага плана "Перамога" акцэнтуецца ўвага на падрыхтоўцы ўзброеных фарміраванняў, задачы якіх звязаныя з прамой пагрозай нацыянальнай бяспекі".
Як паведамляла Еўрарадыё, у аўторак у Ельскім раёне, які мяжуе з Украінай, прайшлі вучэнні па барацьбе з "дыверсійна-разведвальнымі групамі і незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі". На відэа МУС відаць, што "дыверсанты" маюць жоўтыя павязкі, а ў некаторых беларускіх сілавікоў ёсць каларадскія стужкі.
У Гомельскай вобласці падобныя вучэнні будуць праходзіць некалькі дзён.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.