Група віленскіх беларусаў прайшла падрыхтоўку на вышкале "Паспалітага Рушэння"

Беларусы на падрыхтоўцы / t.me/anb_belarus
Беларусы на падрыхтоўцы / t.me/anb_belarus

Група віленскіх беларусаў прайшла падрыхтоўку на вышкале "Паспалітага Рушэння". Як піша @anb_belarus, на працягу тыдня яны вывучалі асновы тактыкі, арыентавання і тапаграфіі, баявой медыцыны, быў "сутачны палявы выхад з начным выведкавым рэйдам". Таксама для іх чыталі лекцыі.

Арганізатары вышкалу паведамляюць, што "на фінальным двухдзённым агнявым курсе з дапамогай выключна баявой зброі шасці розных тыпаў была замацавана індывідуальная стралковая падрыхтоўка і праведзена баявое зладжванне вучэбнага аддзела"

Прадстаўнік па пытаннях абароны Аб'яднанага пераходнага кабінета Валерый Сахашчык аб'явіў пра стварэнне "Паспалітага Рушэння" ў канцы верасня. Гэта — нацыянальная спартыўна-адукацыйная арганізацыя, "харугвы" якой ствараюцца ў гарадах Польшчы і Літвы, дзе жывуць беларусы. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі