Валерый Сахашчык абʼявіў пра стварэнне "Паспалітага Рушэння"
Валерый Сахашчык (у цэнтры) / Еўрарадыё
Прадстаўнік па пытаннях абароны Аб'яднанага пераходнага кабінета Валерый Сахашчык абвясціў пра стварэнне "Паспалітага Рушэння".
Плануецца, што гэта будзе нацыянальная спартова-адукацыйная арганізацыя ў структуры Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі.
"Паспалітае Рушэнне" будзе аб'ядноўваць беларусаў "вакол мэты абароны незалежнасці Беларусі і ўзнаўлення законнасці на тэрыторыі краіны", а таксама для адраджэння беларускіх вайсковых традыцыяў.
Ужо прайшоў збор-трэнінг для будучых кіраўнікоў аддзяленьняў " Паспалітага Рушэння", рыхтуюцца базавыя вышкалы ў харугвах. У арганізацыі плануюць напачатку стварыць Віленскую, Варшаўскую, Вроцлаўскую і Беластоцкую харугвы,
Паведамляецца, што сяброўства ў арганізацыі будзе дабраахвотным. Кандыдаты залічваюцца без уліку ўзроставых і полавых абмежаванняў. "Для залічэння ў шэрагі харугвы неабходна паспяхова прайсці базавы 7-дзённы вышкал", — гаворыцца ў заяве.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.