Валерый Сахашчык абвясціў пра выхад з Аб'яднанага пераходнага кабінета

Валерый Сахашчык

Валерый Сахашчык

Валерый Сахашчык заявіў, што выходзіць з Аб’яднанага пераходнага кабінета. Прычынай ён назваў медыя, падкантрольнае Офісу Святланы Ціханоўскай, якое нібыта пачало яго дыскрэдытацыю. Сахашчык падкрэсліў, што не жадае займацца інтрыгамі.

Таксама ён паведаміў, што некалькі разоў прапаноўваў рэформу Кабінета, але ўсе ягоныя прапановы ігнараваліся.

Два гады таму, 9 жніўня 2022 года, Ціханоўская прызначыла Сахашчыка сваім прадстаўніком па абароне і нацыянальнай бяспецы. Тады яна назвала вайскоўца галоўным набыццём Аб’яднанага пераходнага кабінета.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі