За 15 месяцаў на фронце ў "роты Сахашчыка" не было загінулых

Беларусы з дэсантна-штурмавой роты

Беларусы з дэсантна-штурмавой роты / t.me/sahashchik

За 15 месяцаў на фронце ва Украіне ў беларускай 1-й Асобнай дэсантна-штурмавой роты не было загінулых. Пра гэта ў інтэрв'ю "Зеркалу" распавёў яе стваральнік Валерый Сахашчык, ужо былы прадстаўнік па нацыянальнай бяспецы і абароне Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі.

"15 месяцаў ваявала без ратацыі "на перадку", — кажа Сахашчык. — Хто яшчэ з беларусаў 15 месяцаў бязвылазна прабыў "на перадку"? Я думаю, што ведаў бы, калі б яшчэ нехта так зрабіў. Думаю, такіх няма... Мы ўпэўнена адваявалі, вельмі добра выканалі сваю задачу".

Вядома, што параненыя ў роце былі, у тым ліку з цяжкімі раненнямі.

Пра існаванне гэтага падраздзялення стала вядома ў чэрвені 2023-га. Пазней стала вядома, што рота ваюе супраць расійскіх акупантаў пад Мар'інкай на Данбасе, уваходзіць у склад 79-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады Узброеных сіл Украіны. Яе байцы мелі ўзнагароды і ад украінскага камандавання, і ад Рады БНР.

Валерый Сахашчык падкрэслівае, што беларускія добраахвотнікі з яго падраздзялення атрымалі найлепшую сучасную стралковую зброю і ўсё астатняе, неабходнае на фронце. Пра тое, што будзе з ротай, ён не стаў гаварыць, каб ёй не нашкодзіць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі