Беларускія добраахвотнікі атрымалі сучасную стралковую зброю

Валерый Сахашчык

Валерый Сахашчык / t.me/sahashchik/

Байцы беларускай 1-й Асобнай дэсантна-штурмавой роты, якая ўваходзіць у склад 79-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады Узброеных сіл Украіны, атрымалі сучасную стралковую зброю нямецкай і канадскай вытворчасці. Міжнародную дапамогу прыцягнуў Дэпартамент нацыянальнай бяспекі, якім кіруе Валерый Сахашчык. Дзякуючы ёй, удалося набыць пісталеты SFP 9, карабіны HK MR223 і HK MR308, снайперскія вінтоўкі PGW LTR-3. Зброю беларускім добраахвотнікам, якія ваююць на фронце, асабіста перадаў Сахашчык.

Беларуская рота ваюе супраць расійскіх акупантаў пад Мар'інкай на Данбасе. Пра існаванне гэтага падраздзялення стала вядома ў чэрвені 2023-га. Рада БНР на Дзень беларускай вайсковай славы ўзнагародзіла 6 яго байцоў медалямі "За баявыя заслугі".

Валерый Сахашчык — былы камандзір брэсцкай 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады. Летась увайшоў у склад Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святланы Ціханоўскай, як прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы.

Беларускія добраахвотнікі атрымалі сучасную стралковую зброю
t.me/sahashchik/
Беларускія добраахвотнікі атрымалі сучасную стралковую зброю

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі