Ва Украіне "за мужнасць і адвагу" ўзнагародзілі беларускага дэсантніка

Беларускі дэсантнік з пазыўным "Рыжы"

Беларускі дэсантнік з пазыўным "Рыжы" / t.me/beldesant/

Камандзір 79-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады Узброеных сіл Украіны ўзнагародзіў лепшых дэсантнікаў, сярод якіх апынуўся беларус. Гэта баец беларускай 1-й Асобнай дэсантна-штурмавой роты з пазыўным "Рыжы". Ён быў узнагароджаны нагрудным знакам "за праяўленую мужнасць і адвагу на полi бою". Пра "Рыжага" вядома, што ён камандуе штурмавой групай.

Байцы беларускай роты пішуць, што яны "рады быць часткай легендарнага злучэння і разам набліжаць перамогу".

Беларуская рота ў складзе 79-й брыгады ваюе супраць расійскіх акупантаў пад Мар'інкай на Данбасе. Пра існаванне гэтага падраздзялення стала вядома ў чэрвені 2023-га. Рада БНР на Дзень беларускай вайсковай славы ўзнагародзіла шэсць яго байцоў медалямі "За баявыя заслугі".

Ва Украіне "за мужнасць і адвагу" ўзнагародзілі беларускага дэсантніка
t.me/beldesant/
Ва Украіне "за мужнасць і адвагу" ўзнагародзілі беларускага дэсантніка
Ва Украіне "за мужнасць і адвагу" ўзнагародзілі беларускага дэсантніка

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі