Беларусы ствараюць у замежжы грамадскую арганізацыю "Паспалітае Рушэнне"
Валерый Сахашчык / svaboda.org
Беларусы ствараюць у замежжы грамадскую арганізацыю "Паспалітае Рушэнне". Як піша @praguesupportteam, яе стварэннем займаецца ведамства, якое ачольвае Валерый Сахашчык. Ён — прадстаўнік Аб'яднанага Пераходнага Кабінета па пытаннях абароны і нацыянальнай бяспекі.
Як адзначае @praguesupportteam, для згаданай арганізацыі пачынаецца падрыхтоўка рэзервістаў: "Падрабязнасці аб гэтай арганізацыі вы яшчэ даведаецеся, і нам вельмі прыемна, што дзеля агульнай справы аб'ядналася столькі добрых людзей і рухаў".
Як вядома, у ВКЛ паспалітае рушэнне было апалчэннем, мабілізацыяй усіх ваеннаабавязаных краіны.
Валерый Сахашчык — былы камандзір брэсцкай дэсантна-штурмавой брыгады. Ён жыве ў Польшчы, займаецца бізнесам. Са жніўня 2022-га — прадстаўнік Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Святланы Ціханоўскай па абароне і нацыянальнай бяспецы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.