Падрыхтоўка да эвакуацыі сем'яў дыпламатаў з Літвы ўжо ідзе — Сахашчык
Валерый Сахашчык
Замежныя дыпламаты ў Літве пачалі рыхтаваць свае сем'і да эвакуацыі. Пра гэта ў эфіры Еўрарадыё заявіў прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальнай бяспецы і абароне Валерый Сахашчык, адказваючы на пытанне рэдактара Змітра Лукашука.
Некалькі дзён таму Сахашчык паведаміў, быццам Расія і Беларусь рыхтуюць планы выкарыстання ядзернай зброі і "беларускія генералы са сваімі калегамі з Масквы малююць стрэлкі на мапах у бок Вільні". У Сахашчыка ў жывым эфіры спыталі, ці ёсць нейкая рэакцыя з боку дыпламатаў: калі б была рэальная пагроза, дык яны б эвакуявалі сем'і.
"Падрыхтоўка да эвакуацыі сем'яў дыпламатаў ідзе ўжо. Я гэта ведаю", — адказаў Сахашчык.
Таксама ён паведаміў, што планы бліцкрыга рыхтуюцца не на найбліжэйшыя тыдні: "Не ідзе гаворка, што гэта адбудзецца заўтра. Паводле майго прагнозу, гэта не адбудзецца раней за ліпень".
Больш падрабязна глядзіце ў нашым відэа.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.