"Тэрор" адказаў Тэртэлю пра тэракты і прапанаваў дастаць пуцінскі х** з рота

Старшыня КДБ Беларусі Іван Тэртэль / Раміль Насібулін / БЕЛТА / ТАСС
Старшыня КДБ Беларусі Іван Тэртэль / Раміль Насібулін / БЕЛТА / ТАСС

Кіраўнік КДБ Іван Тэртэль заявіў, што беларускія добраахвотніцкія фармаванні, якія ваююць ва Украіне, нібыта плануюць тэрарыстычныя акты ў Беларусі.

"Яны праводзяць акцыі, яны праводзяць цяпер, рыхтуюцца, падбіраюць, ствараюць базу, трэніруюць людзей. Каб, у залежнасці ад развіцця сітуацыі ва Украіне, падарваць сітуацыю ў нашай краіне. Шляхам здзяйснення тэрактаў, шляхам падрыву цягнікоў і іншае, іншае", — выказваецца Тэртэль.

Ён таксама прайшоўся па палку Каліноўскага і не прамінуў выліць бруд на Вадзіма Пракоп'ева, назваўшы таго "медыйным клоўнам". Асобна старшыня КДБ згадвае і батальён "Тэрор". Прадстаўнік каманднага складу гэтага падраздзялення пракаментаваў для Еўрарадыё прамову Тэртэля.

— Толькі што вярнуўся з баявой задачы. Адстаялі нядаўна вызваленае сяло пасля няўдалага контрнаступу п*******ў [войскаў РФ], — расказвае Еўрарадыё мужчына. — Нічога новага я не пачуў з таго, што кажа гэты халуй рэжыму [Тэртэль]. Я б прапанаваў яму, калі ён выступае публічна, усё ж даставаць пуцінскі х** з рота і больш ясна і паслядоўна фармуляваць свае думкі.

Тое, што ён заяўляе, — усяго толькі спроба апраўдаць ужо падрыхтаваныя чэкістамі тэракты супраць беларускага насельніцтва. Усё гэта для таго, каб апраўдаць мабілізацыю беларусаў на карысць Пуціну з мэтай утылізацыі нашага насельніцтва.

“Террор” ответил Тертелю про теракты и предложил достать путинский х** изо рта
Шаўрон беларускага добраахвотніцкага батальёна "Тэрор", які ваюе ва Украіне / Еўрарадыё

— Мараль і этыка, натуральна, адсутнічае ў прадстаўнікоў КДБ, — працягвае наш суразмоўнік. — Але яна не дазваляе нам, як беларускім нацыяналістам, ладзіць подлыя акцыі застрашвання, якія анансаваў гэты чэкіст. Такое развіццё падзей [тэракты ў Беларусі] было б нявыгаднае нам з прычыны таго, што ў такім выпадку мы развязваем рукі Пуціну для прыцягнення да ўдзелу грамадзян Беларусі ў поўнамаштабным уварванні ва Украіну.

Мы ўжо тлумачылі, што, нават калі б усе беларусы вырашылі ваенным шляхам знесці рэжым Лукашэнкі, гэта было б цяжка, таму што ён марыянетка Пуціна. І злачынны кангламерат АДКБ мы б не змаглі перасягнуць колькасна ў вайсковым патэнцыяле. Мы для пачатку павінны вызваліць Украіну і ўжо потым, выкарыстоўваючы плацдарм вызваленай дзяржавы, развіваць поспех і вызваляць сваю радзіму. Толькі такім чынам, паслядоўнасць парушаць немагчыма, — рэзюмуе тэроравец.

Акрамя Тэртэля, 6 кастрычніка на прэс-канферэнцыі перад сілавікамі зачыталі даклады міністр абароны Віктар Хрэнін і старшыня Дзяржпамежкамітэта Анатоль Лапо. Асноўным матывам іх выступу быў прыняты на ўзбраенне беларускай дзяржпрапагандай наратыў пра калектыўны Захад, які ўвесь час нарошчвае вайсковы патэнцыял і нібыта канцэнтруе сілы ля беларускіх межаў з варожымі для Беларусі мэтамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі