Беларускія памежнікі ля мяжы ўбачылі байцоў "Рускага добраахвотніцкага корпуса"

Байцы РДК на фронце ва Украіне (ілюстрацыйнае фота)

Байцы РДК на фронце ва Украіне (ілюстрацыйнае фота) / t.me/russvolcorps/

Беларускія памежнікі каля мяжы ў Жытомірскай вобласці Украіны ўбачылі байцоў "Рускага добраахвотніцкага корпуса". Сцвярджаецца, што праводзіцца "рэкагнасцыроўка мясцовасці і актыўная разведвальная дзейнасць".

РДК ваюе за Украіну супраць расійскіх акупантаў. З траўня яго байцы ўдзельнічаюць у баях у Харкаўскай вобласці. РДК супрацоўнічае з "Беларускім добраахвотніцкім корпусам". Інфармацыі пра ад'езд байцоў РДК з фронту ў Жытомірскую вобласць не было, а Дзяржаўны памежны каміэтэт РБ доказаў не прадаставіў.

Таксама беларускія памежнікі заявілі, што 26 чэрвеня ў Ельскім раёне Гомельскай вобласці збілі беспілотнік, які нібыта прыляцеў з Украіны і "праводзіў разведку прамысловых аб'ектаў, якія знаходзяцца на памежнай тэрыторыі, а таксама памежнай інфраструктуры". А яшчэ каля мяжы "знайшоўся" чарговы склад з выбухоўкай. Як бачым, беларускі бок зноў нагнятае сітуацыю на мяжы з Украінай. Як вядома, украінцы не зацікаўленыя ў канфлікце на мяжы з Беларуссю і пазбягаюць правакацый.

Тыдзень таму Дзяржпамежкамітэт РБ заявіў, што зафіксаваў павелічэнне ўкраінскай групоўкі каля мяжы з Беларуссю. Нібыта ўкраінцы перакінулі да яе "Брэдлі" і HIMARS. У Мінску загаварылі пра "правакацыі". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі