У Мінску заявілі, што ўкраінцы перакінулі да мяжы з Беларуссю "Брэдлі" і HIMARS
Беларускія памежнікі нясуць службу ва ўзмоцненым рэжыме
У Мінску заявілі, што фіксуецца павелічэнне ўкраінскай групоўкі каля мяжы з Беларуссю. Дзяржпамежкамітэт РБ "папярэджвае аб недапушчальнасці правакацый". Што ж насцярожыла беларускіх сілавікоў?
"Апошнім часам у зоне адказнасці Жытомірскага памежнага атрада Дзяржпагранслужбы Украіны фіксуецца павелічэнне групоўкі ўкраінскіх узброеных фарміраванняў, у тым ліку сіл спецыяльных аперацый і спецпадраздзяленняў Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны, — гаворыцца ў паведамленні Дзяржпамежкамітэт РБ. — На сумежнай тэрыторыі канцэнтруюцца розныя падраздзяленні, у тым ліку з цяжкім узбраеннем: МТЛБ, БМП, уключна з амерыканскімі "Брэдлі", рэактыўныя сістэмы залпавага агню HIMARS, гаўбіцы М777, зенітныя самаходныя ўстаноўкі "Гепард" нямецкай вытворчасці, а таксама іншыя сродкі паражэння".
Аднак ніякіх доказаў не было прадстаўлена. Падкрэсліваецца, што беларускія памежнікі нясуць службу ва ўзмоцненым рэжыме і рэагуюць на змены сітуацыі "сумесна з Міністэрствам абароны". Цяпер "праводзяцца дадатковыя мерапрыемствы па выведцы і кантролі стану рэжыму дзяржаўнай мяжы".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.