З'явілася відэа пра пабудову сістэмы абароны на Жытоміршчыне на мяжы з РБ

На ўкраінска-беларускай мяжы

На ўкраінска-беларускай мяжы / facebook.com/vitaliy.bunechko/

З'явілася відэа пра пабудову глыбокаэшаланаванай сістэмы абароны на Жытоміршчыне на мяжы з Беларуссю. З 2022-га там пабудаваны доўгачасовыя агнявыя пазіцыі з армаванага жалезабетону, устаноўлены інжынерныя загароды: супрацьтанкавыя равы, мінныя палі, "зубы цмока". Цяпер узводзяцца дадатковыя фартыфікацыйныя збудаванні. Працы працягваюцца, нягледзячы на ўмовы надвор'я.

Падобныя лініі абароны будуюцца і ў іншых абласцях Украіны, якія мяжуюць з Беларуссю. У лютым 2022 года расійскія войскі ўварваліся ва Украіну з тэрыторыі Беларусі. Паўторнага такога ўварвання ўкраінцы дапускаць не збіраюцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі