У КДБ дапускаюць, што беларускія добраахвотнікі могуць прарвацца да Баранавічаў

Каліноўцы ва Украіне

Каліноўцы ва Украіне / t.me/belwarriors/

У КДБ дапускаюць, што беларускія добраахвотнікі могуць перайсці мяжу і прарвацца ў раён Івацэвічаў і Баранавічаў. Такую выснову можна зрабіць з таго, як праходзілі міжведамасныя антытэрарыстычныя вучэнні "Бура-Антытэрор-2024". На іх адпрацоўвалася "арганізацыя і тактыка дзеянняў тэрытарыяльных падраздзяленняў дзяржаўных органаў па спыненні дзейнасці незаконнага ўзброенага фарміравання на тэрыторыі Брэсцкай вобласці". Вучэнні праводзіліся ў два этапы: на першым "мерапрыемствы" праходзілі ў Бярозаўскім, Івацэвіцкім, Баранавіцкім і Ляхавіцкім раёнах, на другім — толькі ў Івацэвіцкім раёне. Былі задзейнічаны падраздзяленні КДБ, МУС, унутраных войскаў, памежнікаў, Службы бяспекі Аляксандра Лукашэнкі, Следчага камітэта, ратавальнікаў і г. д.

Раней сілавікі найчасцей трэніраваліся ў памежных раёнах з Украінай. Як вядома, старшыня КДБ Іван Тэртэль з 2022 года расказваў, "адкуль на Беларусь рыхтуецца напад". Паводле яго версіі, беларускія добраахвотнікі маглі зайсці ў РБ з Украіны ў раёне Маларыты і "паступова, наносячы страты нашым праваахоўнікам... прасоўвацца да Мінска". Сёлета ж было заяўлена, што "вельмі вялікая небяспека" можа быць для такіх гарадоў, як Маларыта, Кобрын, Столін у Брэсцкай вобласці. Таму рыхтавалася іх абарона. Відаць, сілавікі лічаць, што ад паўднёвай мяжы ім давядзецца адступаць на поўнач.

У КДБ дапускаюць, што беларускія добраахвотнікі могуць прарвацца да Баранавічаў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі