У Вільні загінуў беларускі добраахвотнік, які ваяваў ва Украіне

Беларускі добраахвотнік з пазыўным "Туз"

Беларускі добраахвотнік з пазыўным "Туз" / svaboda.org

У Вільні загінуў былы беларускі добраахвотнік, які ваяваў ва Украіне. Імя і прозвішча мужчыны не называюцца ў мэтах бяспекі. Вядома, што добраахвотнік меў пазыўны "Туз". У 2020 годзе ён удзельнічаў у пратэстах у Беларусі, з-за рэпрэсій быў вымушаны з'ехаць за мяжу. У 2022-м ваяваў у батальёне "Тэрор", але ў канцы года звольніўся са службы. Восенню 2023-га вярнуўся на фронт, быў у складзе 79-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады. У Літву прыехаў у канцы лютага 2024 года.

Трагічнае здарэнне адбылося 21 сакавіка. Абставіны гібелі беларуса не раскрываюцца. Іх высвятляе паліцыя.

З гэтым звязанае ўчорашняе здарэнне на чыгунцы пад Вільняй, у якім загінуў беларус, 1990 года нараджэння. Яго збіў цягнік. "Наша ніва" пацвярджае, што па рэйках ішоў "Туз".

У кастрычніку 2023-га ў Літве ў здарэнні на трасе каля Вільні загінуў беларус Віктар Савіч ("Лешы"), які раней служыў у палку Каліноўскага ва Украіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі