Беларускі добрахвотніцкі корпус паказаў, як яго байцы ваююць на фронце
Працуе мінамёт беларускіх добраахвотікаў
Беларускі добрахвотніцкі корпус паказаў, як яго байцы ваююць на фронце ва Украіне супраць расійскіх акупантаў. Апублікаваны фотарэпартаж пра працу ў траўні мінамётчыкаў падраздзялення.
Раней БДК паведамляў, што яго байцы ўдзельнічалі ў абароне Ваўчанска ў Харкаўскай вобласці. Яны вялі гарадскія баі.
Пра стварэнне ва Украіне Беларускага добраахвотніцкага корпуса было аб'яўлена ў канцы 2022 года. Самыя вядомыя яго байцы — Ігар Янкоў ("Янкі") і Радзіён Батулін ("Гена").
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.