Ва Украіне з'явілася новае фармаванне — "Беларускі Добраахвотніцкі Корпус"
"Беларускі Добраахвотніцкі Корпус" / скрыншот з відэа
Ва Украіне з'явілася новае фармаванне — "Беларускі Добраахвотніцкі Корпус". Пра яго стварэнне заявілі беларускія добраахвотнікі Ігар "Янкі" Янкоў, Андрэй "Бяссмяротны" Трацэўскі і Радзіён "Гена" Батулін.
"Мэта — дэакупацыя Украіны і Беларусі з расійскага палону. Намеры — кожны дзень пацвярджаюцца знішчэннем ворага на фронце. Воінскія рады кожны дзень растуць. Адданасць выбранаму шляху кожнае імгненне бачаць нашы загінуўшыя браты. Беларусь перадусім!" — гаворыцца ў відэа.
Ніякіх іншых падрабязнасьцяў не прыводзіцца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.