Стала вядомае прозвішча яшчэ аднаго затрыманага за дыверсіі ў Польшчы беларуса

Затрыманне праводзілі супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі (ілюстрацыйнае фота)

Затрыманне праводзілі супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі (ілюстрацыйнае фота) / pap.pl

Стала вядомае прозвішча яшчэ аднаго затрыманага за дыверсіі ў Польшчы беларуса. Як паведамляе Аб'яднанне сілавікоў Беларусі BYPOL, яго ўдалося ўстанавіць сумесна з кіберпартызанамі. Гэта 35-гадовы Андрэй Белы з Баранавічаў. У 2010-2014 гадах ён служыў міліцыянерам патрульна-паставой службы, быў звольнены "ў сувязі з парушэннем умоў кантракту".

У канцы траўня стала вядома, што ў Польшчы па падазрэнні ў дыверсіях затрымалі двух грамадзян Беларусі і паляка. Пасля высветлілася, што адзін з беларусаў — гэта Сцяпан Касцючэнка, баец ММА, зяць былога генконсула РБ у Гданьску Сяргея Міхневіча.

BYPOL сцвярджае, што ўсе трое затрыманых, у тым ліку і грамадзянін Польшчы, раней удзельнічалі ў баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны на баку УСУ. Прычым Касцючэнка і Белы нібыта былі ў складзе батальёна "Тэрор".

Паводле інфармацыі крыніц BYPOL, беларусаў і паляка расійскія спецслужбы выкарыстоўвалі "ў цёмную" — за грошы ім замаўлялі выкананне на тэрыторыі Польшчы крымінальных акцый.

Стала вядомае прозвішча яшчэ аднаго затрыманага за дыверсіі ў Польшчы беларуса
t.me/bypolofficial/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі