Затрыманы ў Польшчы дыверсант — зяць беларускага дыпламата

Сцяпан Касцючэнка

Сцяпан Касцючэнка / Калаж Еўрарадыё

Беларус, якога СМІ лічаць датычным да дыверсій на буйных гандлёвых аб'ектах у Польшчы, — зяць вядомага беларускага дыпламата. Сцяпан Касцючэнка жанаты на дачцэ былога генконсула Беларусі ў Гданьску Сяргея Міхневіча, высветліў Альянс расследавальнікаў Беларусі.

Паводле інфармацыі АРБ, Касцючэнка пад мянушкай "Паляк" з сярэдзіны 2000-х звязаны з ультраправымі групоўкамі нацысцкага кшталту з каляфутбольнага руху. Ён нібыта датычны да нацысцкай групоўкі Combat-18 (гэта пацвярджае татуіроўка на назе), Blood&Honor, а таксама да расійскага батальёна "Эспаньёла" (сфарміраваны з футбольных фанатаў пад куратарствам ФСБ).

Зразумець, што адзін з затрыманых у Польшчы беларусаў гэта менавіта Касцючэнка, атрымалася дзякуючы аўтамабілю на беларускіх нумарах, які польскія паліцыянты абшукалі па справе аб падпалах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі