У Ваўкавыскім раёне п’яны кіроўца збіў на ўзбочыне 11-гадовую дзяўчынку

Каля 16 гадзін 9 жніўня дзяўчынка разам са сваімі бацькамі рухаліся па ўзбочыне ў напрамку вёскі Зенчыкі Ваўкавыскага раёна.

Дзяўчынка апынулася трохі наперадзе, у гэты час на вялікай хуткасці ў такім жа кірунку ехаў аўтамабіль “БМВ”. Праехаўшы міма бацькоў, ён зрушыўся правей і крылом аўтамабіля зачапіў дзіцё. Ад удару школьніца звалілася на зямлю, а віноўнік здарэння з месца ДТЗ з’ехаў. Бацькі дзяўчынкі выклікалі хуткую дапамогу і паведамілі ў ДАІ аб тым, што здарылася.

Пакуль пацярпелыя чакалі прыезду супрацоўнікаў міліцыі, літаральна праз некалькі хвілін пасля наезду на дзіця, “БМВ” “праляцеў” ў адваротным кірунку.

Шляхам правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў месцазнаходжанне аўтамабіля, а таксама асоба вінаватага здарэння былі высветленыя. Ім апынуўся 45-гадовы жыхар Краснасельска, які ў момант прыезду супрацоўнікаў ДАІ знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення, паведамляе ДАІ Гродзенскай вобласці.

Фота: olx.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі