У Веткаўскім раёне кіраўнік Гомельшчыны адказваў на пытанне пра дыверсантаў

Іван Крупко (злева): што за пытанне пра дыверсантаў? / gp.by
Іван Крупко (злева): што за пытанне пра дыверсантаў? / gp.by

16 сакавіка старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко быў у Ветцы. Там ён сустракаўся з калектывам прадпрыемства "Веткаўскае". У Крупко запыталіся, ці могуць дыверсанты таксама як нядаўна ў Бранскую вобласць РФ, зайсці і на беларускую тэрыторыю?

Абласны кіраўнік стараўся супакоіць людзей, але атрымалася, што напалохаў. "Староннія людзі не праходзяць праз мяжу, цытуе яго словы БЕЛТА. — Яна на замку. Нашы людзі могуць спакойна працаваць і жыць". А пасля дадаў, што ва Украіне "зброю раздалі ўсім запар". І NATO працягвае пастаўкі.

І каб працаўнікі Веткаўскага раёна дакладна спалі спакойна, Іван Крупко заклікаў кожнага з іх быць пільным. А мог яшчэ нагадаць пра "тэрытарыяльную абарону" і "народнае апалчэнне".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі