У Віцебску адбылася прэзентацыя атрада спецназа "Віцязь"

Спецназавец з "Віцязя"

Спецназавец з "Віцязя" / t.me/vitebsk_region_officially/

У Віцебску адбылася афіцыйная прэзентацыя атрада спецназа ўнутраных войскаў "Віцязь". На ёй прысутнічаў кіраўнік вобласці Аляксандр Субоцін (уручаў спецназаўцам ключы ад службовых кватэр).

Гэта 13-е такое падраздзяленне, створанае ў Беларусі. У Віцебскай вобласці яго стварылі ў апошнюю чаргу —  базе 7-й асобнай спецыяльнай міліцэйскай брыгады (в/ч 5524). Пра тое, што "Віцязь" ужо сфармаваны, стала вядома ў пачатку траўня. Прэс-служба Субоціна адзначае, што байцы атрада "здольныя пераадольваць любыя перашкоды, выконваць самыя сур'ёзныя задачы ў экстрэмальных умовах". 

Атрады спецназа — "дзецішча" намесніка міністра ўнутраных спраў Мікалая Карпянкова. Яны ствараюцца з 2022-га. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі палічыў, што розных спецпадраздзяленняў замала. Новыя "спецназы" ўжо ўдзельнічаюць у рэпрэсіях — затрымліваюць беларусаў за іх палітычныя погляды. У навучанні згаданых атрадаў удзельнічалі і, відаць, працягваюць удзельнічаць былыя расійскія найміты-"вагнераўцы". Карпянкоў кажа пра іх, як пра "інструктараў, якія валодаюць баявым вопытам".

У Віцебску адбылася прэзентацыя атрада спецназа "Віцязь"
У Віцебску адбылася прэзентацыя атрада спецназа "Віцязь"
У Віцебску адбылася прэзентацыя атрада спецназа "Віцязь"
У Віцебску адбылася прэзентацыя атрада спецназа "Віцязь"
У Віцебску адбылася прэзентацыя атрада спецназа "Віцязь"
У Віцебску адбылася прэзентацыя атрада спецназа "Віцязь"
У Віцебску адбылася прэзентацыя атрада спецназа "Віцязь"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі