Інструктары-"вагнераўцы" вучаць у Беларусі спецназ "зачышчаць" будынкі

"Настаўнік" і яго "вучні"

"Настаўнік" і яго "вучні" / t.me/vvmvdrb/

Інструктары-"вагнераўцы" вучаць у Беларусі спецназ "зачышчаць" памяшканні "тактычнымі групамі пры дынамічным штурме будынка". Тактыка-спецыяльная падрыхтоўка байцоў спецпадраздзяленняў адбываецца ў навучальным цэнтры ўнутраных войскаў.

Расійскія найміты, якія раней ваявалі ва Украіне, знаходзяцца ў Беларусі з 2023 года. Яны займаюцца з байцамі спецпадраздзяленняў унутраных войскаў Беларусі. Нядаўна яны ў навучальным цэнтры ўнутраных войскаў перадавалі "свой баявы вопыт" у справе ваенна-медыцынскай падрыхтоўкі, правялі заняткі па тактыка-спецыяльнай падрыхтоўцы, вучылі спецназаўцаў дзеянням асабістага складу групы пры налёце дронаў, займаліся са снайперамі

Тым часам з'явіліся звесткі, што намеснік міністра ўнутраных спраў РБ Мікалай Карпянкоў хоча вылучыць унутраныя войскі з МУС у асобную структуру. Менавіта Карпянкоў у апошнія гады наствараў па ўсёй краіне новых спецпадраздзяленняў, з якімі займаюцца "вагнераўцы". Іх рыхтуюць не толькі да вайны, яны ўдзельнічаюць і ў рэпрэсіях у Беларусі.

Інструктары-"вагнераўцы" вучаць у Беларусі спецназ "зачышчаць" будынкі
Інструктары-"вагнераўцы" вучаць у Беларусі спецназ "зачышчаць" будынкі
Інструктары-"вагнераўцы" вучаць у Беларусі спецназ "зачышчаць" будынкі
Інструктары-"вагнераўцы" вучаць у Беларусі спецназ "зачышчаць" будынкі
Інструктары-"вагнераўцы" вучаць у Беларусі спецназ "зачышчаць" будынкі
Інструктары-"вагнераўцы" вучаць у Беларусі спецназ "зачышчаць" будынкі
Інструктары-"вагнераўцы" вучаць у Беларусі спецназ "зачышчаць" будынкі
Інструктары-"вагнераўцы" вучаць у Беларусі спецназ "зачышчаць" будынкі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі