"Вагнераўцы" вучылі ў Беларусі спецназ дзеянням пры налёце дронаў

Расійскія інструктары даюць парады, "абапіраючыся на свой баявы вопыт"

Расійскія інструктары даюць парады, "абапіраючыся на свой баявы вопыт" / t.me/vvmvdrb/

Расійскія інструктары працягваюць працаваць з байцамі спецпадраздзяленняў унутраных войскаў Беларусі. "Вагнераўцы" праводзяць з імі заняткі па тактыка-спецыяльнай падрыхтоўцы. Яны вучылі спецназаўцаў дзеянням асабістага складу групы пры налёце дронаў, адпрацоўвалі кругавую абарону пры раптоўным агнявым кантакце з праціўнікам і перасоўванне ў зімовых умовах па перасечанай мясцовасці.

Раней "вагнераўцы" праводзілі ў навучальным цэнтры ўнутраных войскаў ваенна-медыцынскую падрыхтоўку, давалі парады, "абапіраючыся на свой баявы вопыт".

Удзел "вагнераўцаў" у падрыхтоўцы падраздзяленняў спецназу ўнутраных войскаў РБ пачалася ў 2023 годзе. Над навучальным цэнтрам "Валоўшчына" пад Мінскам нават узнялі сцяг ПВК "Вагнер". Мяркуецца, што група расійскіх наймітаў атрымала беларускае грамадзянства, бо без яго яны б не маглі служыць у органах унутраных спраў. У іх з'явіўся свой шаўрон.

"Вагнераўцы" вучылі ў Беларусі спецназ дзеянням пры налёце дронаў
"Вагнераўцы" вучылі ў Беларусі спецназ дзеянням пры налёце дронаў
"Вагнераўцы" вучылі ў Беларусі спецназ дзеянням пры налёце дронаў
"Вагнераўцы" вучылі ў Беларусі спецназ дзеянням пры налёце дронаў
"Вагнераўцы" вучылі ў Беларусі спецназ дзеянням пры налёце дронаў
"Вагнераўцы" вучылі ў Беларусі спецназ дзеянням пры налёце дронаў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі