У Краснадарскім краі РФ гарыць нафтабаза ў Туапсэ

Загарэўся адзін з рэзервуараў з бензінам / Telegram
У Краснадарскім краі РФ гарыць нафтабаза ў Туапсэ. Уначы яна была атакаваная з паветра (дакладна невядома, ці гэта быў беспілотнік, ці ракета). Плошча пажару складае больш за тысячу квадратных метраў. Мясцовыя жыхары чулі ў раёне НПЗ выбухі.
Улады паведамілі, што загарэўся адзін з рэзервуараў з бензінам. З пажарам змагаюцца дзясяткі адзінак тэхнікі і больш за сотню ратавальнікаў. Паводле папярэдніх звестак, пацярпелых няма.
Для расійскай арміі НПЗ у Туапсэ мае стратэгічнае значэнне, паколькі забяспечвае палівам Чарнаморскі флот і ваенную інфраструктуру на поўдні РФ.
У Падмаскоўі ўначы і раніцай зноў збівалі беспілотнікі (маштабная атака беспілотнікаў на расійскую сталіцу была 11 сакавіка). Сцвярджаецца, што людзі не пацярпелі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.