У ЗША распранулі Ксенію Сабчак, у яе на пальцах "выявілі выбухоўку"
Вядомую расійскую тэлевядучую ў сераду абшукалі ў міжнародным аэрапорце Маямі.
Ксенія Сабчак напісала ў Twitter, што яе цалкам распранулі і абшукалі перад пасадкай у самалёт Маямі — Масква. Ёй паведамілі, што на яе пальцах выявілі "наяўнасць выбуховых рэчываў".
Як адзначае РІА "Новости", прадстаўнік міжнароднага аэрапорта Маямі 9 студзеня заявіў, што інцыдэнт з Сабчак не азначае існаванне падазрэнняў у кантактах з выбуховымі рэчывамі. Гаворка магла ісці пра звычайныя петарды. Менавіта на такі пах маглі зрэагаваць службовыя сабакі.
Амерыканцы сцвярджаюць, што яны не распраналі дагала Ксенію Сабчак
Фота — ria.ru