“Укантакце” не працавала з-за разрыву кабелю
Сацыяльная сетка “абвалілася” сёння каля 16.50 паводле беларускага часу.
Папулярная сацыяльная сетка “Укантакце” не працавала сёння болей за гадзіну з-за разрыву кабелю паміж дата-цэнтрамі сайта.
Пра гэта паведаміў у сваім Твітэры прэс-сакратар праекта Георгій Лобушкін. Паводле яго інфармацыі, карыстальнікі сацыяльнай сеткі паскардзіліся на адсутнасць доступу да яе прыкладна ў 16.50 паводле маскоўскага і беларускага часу.
На дадзены момант сайт даступны.
Гэта не першы выпадак збояў у працы сацсеткі за апошні тыдзень: 31 ліпеня назіраліся праблемы з доступам да розных функцыяў сайта, нагадвае ria.ru
Фота з архіву