Уначы ў аўторак у Беларусі будзе да 13 градусаў марозу

За некалькі тыдняў да вясны / t.me/soligorsk_mp/
У бліжэйшыя дні ў Беларусі пераважна без ападкаў. У аўторак месцамі чакаецца слабы туман, на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -7 да -13 градусаў, у дзённыя гадзіны — 1-7 марозу.
Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца ў сераду і чацвер.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.