Урад ФРГ не раскрывае змест перамоваў пра вызваленне палітвязняў

Бундэстаг

Бундэстаг

Нямецкі ўрад "пастаянна выступае за вызваленне палітзняволеных", але "не выказваецца пра змест даверных перамоваў". Пра гэта дзяржсакратар МЗС Германіі Зузанна Баўман заявіла ў адказа на запыт дэпутата Бундэстага, піша "Позірк".

Запыт паступіў ад прадстаўніка апазіцыйнай фракцыі хрысціянскіх дэмакратаў у Бундэстагу Томаса Рахеля. У 2021 годзе ён збіраў подпісы пад петыцыяй за вызваленне Марыі Калеснікавай. Цяпер Рахель цікавіўся, ці патрабаваў урад ФРГ вызваліць яе ў рамках перамоваў з Расіяй аб абмене зняволенымі і чаму вызваленне не адбылося. Калі такіх патрабаванняў не было, то якія канкрэтныя ініцыятывы робіць урад для вызвалення Калеснікавай.

У адказ Зузанна Баўман падкрэсліла, што "вызваленне ўсіх палітвязьняў у Беларусі — прыярытэт федэральнага ўрада". Яна нагадала, што сёлета ў ліпені Германія з 37 партнёрамі перазапусцілі Венскі механізм у дачыненьні да Беларусі ў сувязі са становішчам палітвязняў. У рамках гэтага механізму канкрэтна быў разгледжаны кейс Калеснікавай.

Напярэдадні Таццяна Хоміч, сястра Калеснікавай, расказала, што тая пры росце 175 см важыць 45 кг, фактычна галадае праз хваробу, бо не можа шмат чаго есці з турэмнага меню.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі