Урад паставіў задачу стварыць беларускі "Голас" ці "Х-фактар"

Урад паставіў задачу стварыць беларускі "Голас" ці "Х-фактар"

Урад Беларусі паставіў задачу стварыць Нацыянальны музычны праект, падобны на папулярныя "Голас" ці "Х-фактар". Яе мусяць выканаць Міністэрства культуры і Белтэлерадыёкампанія. На калегіі Мінкульта выступаў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка. Ён выказаў заклапочанасць незапатрабаванасцю беларускіх маладых талентаў. Петрышэнка прапанаваў больш актыўна думаць над новым фарматаў музычных конкурсаў, над тым, як прасоўваць таленты, інфармуе "Беларусь сегодня".

Між іншым абмяркоўвалася змена профіля Маладзёжнага тэатру эстрады. Ён можа стаць цэнтрам па працы з таленавітай моладзю.

"Голас" — гэта фармат тэлевезийных вакальных конкурсаў The Voice, прыдуманы галандскім прадзюсарам Джонам дэ Молем на нідэрландскім TV у 2010 годзе. Пазней шоў такога ж фармату з'явіліся па франшызе ў іншых краінах, у тым ліку ва Украіне і Расіі.

"Х-фактар" — брытанское музычнае шоу талентаў, створанае прадзюсарам Сайманам Коўэлам у 2004 годзе. Франшызу выкупілі больш за 40 краін, сярод якіх  — Украіна.

Часта ў тэлешоў удзельнічаюць і беларускія музыкі.

Больш важных навінаў у праграме "Петарда" 18.02:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі