Ураджай зерня сёлета будзе горшы за мінулагодні

Уборачная ў полі

Уборачная ў полі / "Мінская праўда"

Ураджай зерня сёлета будзе горшы за мінулагодні. І істотна горшы — прыкладна на 1 млн тон.

На 1 верасня беларускія аграрыі намалацілі каля 6,7 млн тон збожжавых і зернебабовых культур. Па зерні ўборачная амаль што завершаная. А летась валавы збор збожжавых і зернебабовых склаў 7,665 млн тон.

А ў 2022-м было сабрана 8,693 млн тон збожжавых і зернебабовых культур. То бок, апошнія тры гады тэндэнцыя сумная — -1 млн тон збожжавых і зернебабовых за год.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі