Усе мінчукі атрымалі жыроўкі

Усе мінчукі атрымалі жыроўкі

Усім плацельшчыкам жыллёва-камунальных паслуг у Мінску даставілі жыроўкі. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ўнітарнае прадпрыемства "Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама".

Разносіць жыроўкі ў сталіцы пачалі яшчэ 25 сакавіка і працягвалася на выходных.

Заплаціць за "камуналку" праз сістэму АРІП можна было ўжо 25 сакавіка пасля 20.00. Паштовыя аддзяленні ў сталіцы (як і ў абласных цэнтрах) працавалі і ў нядзелю. Частка мінчукоў за выходныя ўжо аплаціла жыллёва-камунальныя паслугі.

Як паведамлялася раней, аплаціць лютаўскія жыроўкі можна да 5 красавіка без налічэння пені ці штрафу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі