Валейбалісткі "Мінчанкі" выйгралі чэмпіянат Беларусі
Валейбалісткі "Мінчанкі" выйгралі чэмпіянат Беларусі. У восьмы раз (нязменна перамагае з 2016 года). У трэцім матчы фінальнай серыі ў Брэсце было абыгранае "Прыбужжа" — 3:0 (25:19, 25:16, 25:23).
Першыя дзве сустрэчы "Мінчанка" выйграла з такім жа лікам 6 і 7 траўня ў сталіцы. Серыя працягвалася да трох перамог адной з каманд.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.