Кубкі Беларусі па валейболе выйгралі "Мінчанка" і "Шахцёр"
Валейбалісткі "Мінчанкі"
Кубкі Беларусі па валейболе выйгралі "Мінчанка" і "Шахцёр". Для сталічнай каманды гэта 9-ы трафей, для салігорскай — 6-ы.
Валейбалісткі "Мінчанкі" перамаглі ў "фінале чатырох", які прайшоў у сталіцы. У рашаючым паядынку яны абыгралі брэсцкае "Прыбужжа" — 3:0 (25:23; 25:16; 25:12).
Валейбалісты "Шахцёра" перамаглі ў "фінале чатырох", які прайшоў у Салігорску. У рашаючай гульні яны выйгралі ў "Энергіі" — 3:0 (25:20; 27:25; 25:21).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.