Сталі вядомы саперніцы беларускіх валейбалістак на чэмпіянаце Еўропы
Сталі вядомы саперніцы беларускіх валейбалістак у фінальнай частцы чэмпіянату Еўропы. Гэта зборныя Харватыі, Італіі, Славакіі, Венгрыі і Швейцарыі. Лёсаванне прайшло ў чацвер у Бялградзе. Беларускі трапілі ў групу С, матчы якой пройдуць у Задары (Харватыя).
Чэмпіянат Еўропы пройдзе ў жніўні-верасні 2021-га ў Сербіі, Харватыі, Балгарыі і Румыніі. На першым этапе 24 каманды падзелены на чатыры групы. У плэй-оф выйдуць чатыры найлепшыя зборныя з групы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.