Валейбалісткі "Мінчанкі" сталі дзесяціразовымі чэмпіёнкамі Беларусі
Валейбалісткі "Мінчанкі" / vk.com/vc.minsk
Валейбалісткі "Мінчанкі" сталі дзесяціразовымі чэмпіёнкамі Беларусі. Яны выйгралі фінальную серыю ў "Прыбужжа" з лікам 3:0. У чацвер у сталіцы каманда з Брэста была ўпэўнена абыграная — 3:0 (25:16, 25:21, 25:18).
Напярэдадні стала вядома, што валейбалісты салігорскага "Шахцёра" сёмы раз запар сталі чэмпіёнамі Беларусі. Яны выйгралі фінальную серыю ў мінскага "Будаўніка" таксама з лікам 3:0.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.