Салігорскі "Шахцёр" зняўся з чэмпіянату Расіі па валейболе

Валейбалісты "Шахцёра"

Валейбалісты "Шахцёра" / vcshahter.by

Салігорскі "Шахцёр" зняўся з чэмпіянату Расіі па валейболе і не прыме ўдзел у сезоне 2024/2025 гадоў, паведамляе Усерасійская федэрацыя валейбола. Прычына адмовы беларускага мужчынскага клуба не паведамляецца (па інфармацыі sport5.by, у каманды пасля ўдалага папярэдняга сезона раскупілі асноўны склад). Адзначаецца толькі, што штрафныя санкцыі да "Шахцёра" не будуць ужытыя.

Салігорцы з'яўляюцца васьміразовымі чэмпіёнамі Беларусі і шасціразовым уладальнікам Кубка. У мінулым сезоне расійскага першынства беларускі клуб заняў восьмае месца ў рэгулярным чэмпіянаце і выйшаў у адбор плэй-оф, дзе прайграў краснаярскаму "Енісею".

Салігорскі "Шахцёр" зняўся з чэмпіянату Расіі па валейболе

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі