Беларускі "Шахцёр" хоча выступаць у расійскім чэмпіянаце
Беларускі валейбольны клуб "Шахцёр" з Салігорска хоча выступаць у расійскім чэмпіянаце. Пра гэта ў эфіры тэлеканала "Беларусь 5" заявіў галоўны трэнер каманды Віктар Бекшта. Паводле яго слоў, у наступным сезоне плануецца заяўка ў расійскую суперлігу.
"Таксама, як і "Мінчанка", удзельнічае у суперлізе Расіі, — кажа Бекшта. — Нам хацелася б таксама. І планы такія ёсць".
"Мінчанка" — беларускі жаночы валейбольны клуб.
"Шахцёр" у апошнія пяць гадоў нязменна станавіўся чэмпіёнам нашай краіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.