Валейбалісткі “Мінчанкі” выйшлі ў фінал еўракубка

Валейбалісткі “Мінчанкі” выйшлі ў фінал еўракубка

Валейбалісткі “Мінчанкі” выйшлі ў фінал еўракубка — Кубка ЕКВ (Еўрапейскай канфедэрацыі валейбола, ён другі па значнасці пасля Лігі чэмпіёнаў). Пасля перамогі ў гасцях над нямецкім “Штутгартам” (3:2 — 25:15, 22:25, 25:21, 11:25, 15:8), беларуская каманда прайграла на сваёй пляцоўцы — 2:3 (19:25, 20:25, 25:23, 25:23, 12:15). Паколькі лік быў роўны, была прызначаная “залатая партыя”, якую выйграла “Мінчанка” — 15:8!

У фінале “Мінчанка” згуляе з “Эджзаджыбашы” з Турцыі, 3 красавіка — у Мінску і 10 красавіка — у Стамбуле.

Валейбалісткі “Мінчанкі” выйшлі ў фінал еўракубка
Фота: cev.lu

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі