Віктару Статкевічу адмаўляюць у сустрэчы з сынам

Віктару Паўлавічу не патлумачылі, у чым прычына такой "немагчымасці". Паводле яго слоў, адзінае, што застаецца — чакаць лістоў ад сына.

За тры месяцы зняволення Мікалай даслаў бацьку з паўдзесятка лістоў. "Праўда, ён усё больш турбуецца за мяне, а пра сябе амаль нічога не піша. Тлумачыць гэта тым, што хоча, каб лісты даходзілі", — кажа Віктар Паўлавіч Intex-press.

На сустрэчу з сынам да суду ён ужо не спадзяецца: "Хацелася б убачыць сына хаця б на судзе. Хоць сам я туды наўрад ці даеду. Я ж ужо зусім стары..."

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі