Вікторыя Азаранка ў чвэрцьфінале US Open прайграла Кацярыне Макаравай
Беларуская тэнісістка ў двух сэтах саступіла расіянцы Кацярыне Макаравай — 4:6, 2:6.
Азаранка пакідае Адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе. Яна не змагла абараніць леташнія рэйтынгавыя ачкі, заробленыя на US Open за выхад у фінал.
Акрамя таго, гэты пройгрыш істотна адаб'ецца на яе рэйтынгу ў WTA. Як паведамлялася раней, з-за нявыхаду ў паўфінал US Open Азаранка пакіне Топ-20 сусветнага рэйтынгу.
Фота — sports-celebs.blogspot.com