Вікторыя Азаранка выйшла ў 1/8 фіналу "Ралан Гарос"
У 1/16 фіналу беларуская тэнісістка сустракалася з немкай Анікай Бек і перамагла ў двух сэтах — 6:4, 6:3.
Сустрэча, якая некалькі разоў перапынялася з-за дажджу, працягвалася 1 гадзіну 47 хвілінаў, адзначае БЕЛТА. У паядынку за выхад у чвэрцьфінал Азаранка згуляе з пераможцай матчу паміж францужанкай Алізэ Карнэ і іспанкай Сільвіяй Солер-Эспінозай.
Для 23-гадовай Вікторыі Азаранкі цяперашні турнір у Парыжы восьмы па ліку. Яе найлепшым вынікам з'яўляюцца два выхады ў чвэрцьфінал у 2009 і 2011 гадах.
Другая беларуская тэністска Вольга Гаварцова ў адзіночным разрадзе прайграла ў стартавым паядынку французскай тэнісістцы Марыён Барталі і працягне гуляць толькі ў парным разрадзе.
Спаборніцтвы ў сталіцы Францыі завершацца 9 чэрвеня.
Фота — bymedia.net