Вольга Гаварцова прайграла на US Open
Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова (№766 у рэйтынгу WTA) не здолела прабіцца ў асноўную сетку адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе. Яна спаборнічала з амерыканкай Ніколь Гібз (115) і прайграла — 4:6, 1:6.
У асноўнай сетцы US Open у жаночым адзіночнам разрадзе за нашу краіну выступяць чатыры спартоўкі. Арына Сабаленка (25) паспаборнічае з амерыканкай Даніэле Колінз (36). Аляксандра Сасновіч (37) выйдзе супраць швейцаркі Бялінды Бенчыч (43). Вера Лапко (70) пазмагаецца з украінкай Кацярынай Бандарэнка (86). А саперніцай Вікторыі Азаранка (80) стане прадстаўніца Славакіі Вікторыя Кужмава (56).