Вялікабрытанія ўводзіць санкцыі супраць беларускага калію і нафтапрадуктаў

Вялікабрытанія ўводзіць санкцыі супраць беларускага калію і нафтапрадуктаў

Вялікабрытанія ўводзіць санкцыі супраць беларускага калію і нафтапрадуктаў, тавараў, якія выкарыстоўваюцца ў вытворчасці цыгарэт, а таксама забарону на куплю беларускіх каштоўных папер і прадастаўленне крэдытаў. Санкцыі накладваюць абмежаванні і на тавары, тэхналогіі падвойнага прызначэння. Таксама зробяць больш жорсткім існуючае эмбарга на пастаўкі зброі.

Як стала вядома, Вялікабрытанія ўнесла расійскага алігарха Міхаіла Гуцарыева ў санкцыйны спіс як "памагатага Лукашэнкі".

Падчас "Вялікай размовы" журналіст "Бі-Бі-Сі" сказала Аляксандру Лукашэнку пра гэтыя санкцыі.

Лукашэнка: "Вялікабрытанія? Гасподзь з вамі. Ды падавіцеся вы гэтымі санкцыямі! Мы тысячу гадоў вас не ведалі. Вы — прыхвасцені амерыканскія!.. Уводзьце! Паглядзім, пабачым, да чаго гэта прывядзе".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі