White Shamans далі першы жывы канцэрт (глядзець)

Насуперак чаканням, музыка "шаманаў" — гэта зусім не медытатыўны эмбіэнт. У складзе White Shamans, акрамя клавішніка Андрэя, граюць тры ўдзельнікі хардкор-фармацыі "Куклы": басіст Сяргей "Sanki" Дубовік, гітарыст Алесь "Ёган" Дрыго і бубнач Антон "Антуан" Арлоў. Гурт гучыць рэзка і зусім не па-шаманску.
 
На канцэрце ў дворыку Гістарычнага музея на мінскай вуліцы К.Маркса White Shamans сыгралі тры інструментальныя кампазіцыі. Назва "Куклы" не прагучала са сцэны ніводнага разу. 
 
"Гэта зусім іншы праект, не трэба іх блытаць, — кажа Еўрарадыё Сяргей "Sanki". — А "Куклы" запрошаныя 21 чэрвеня граць у якасці госця на беларускі фінал фэста "Соседний мир". Вось там, у "Дрымлэндзе" будзе і рубілава, і слэм".
 
Даведацца пра іншыя гурты, якія сыграюць 21 чэрвеня ў "Дрымлэндзе" і разам з Еўрарадыё вызначыць яшчэ аднаго ўдзельніка канцэрта вы можаце, прагаласаваўшы па гэтай спасылцы. А пакуль глядзіце відэа з апошняй, дзвюххвіліннай кампазіцыяй White Shamans, якую яны сыгралі на мінскай вуліцы К.Маркса.
 
Фота: Зарына Кандраццева.
Відэа: Яўген Ерчак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі