Вызначаны беларускі ўдзельнік фэста "Соседний мир" (фота)
Дзве перамогі: у паўфінале адбора ў красавіку і ў фінале ў чэрвені — атрымаў магілёўскі гурт NIZKIZ.
Фінал беларускага адбора на "Соседний мир" прайшоў у мінскім парку Dreamnamd. Акрамя NIZKIZ, у ім удзельнічала 8 гуртоў: "НаОдинДень!", GLORY, "ЙО-ЙО", БЕZ.NOT, PAWA, "43 ОБОРОТА", Straightroads і "Чип и Дейл". Спецыяльным госцем былі "Куклы", якія такім чынам вярнуліся на сцэну пасля пяцігадовай паўзы.
Неўзабаве глядзіце вялікі фотарэпартаж Еўрарадыё з "Дрымлэнда".
Сёлета “Соседний мир” пройдзе ў крымскім горадзе Судак 26-28 ліпеня. Летась нашы гурты добра запомніліся наведвальнікам і арганізатарам фестывалю, дзякуючы “Беларускай ночы”, якая стала сапраўды гучным закрыццём оўпэн-эйра.
"Соседний мир" — гэта ўжо другі міжнародны фэст, адбор на які выйграе сёлета гурт NIZKIZ. Раней магілёўцы атрымалі права выступіць на фестывалі Emergenza. Яго вялікі міжнародны конкурс адбудзецца падчас буйнога нямецкага оўпэн-эйрf Taubertal Festival 2013.