Дзяўчынка шые традыцыйныя балканскія касцюмы для Барбі — паглядзіце, як крута!
Баснійская Барбі / Esmama_radionica
Адзінаццацігадовая Эсма Гліва з Босніі апранае Барбі ў традыцыйныя балканскія строі. У такім выглядзе яна адпраўляе лялек па ўсім свеце — у Балгарыю, Чэхію, Туркменістан, Нарвегію, Вялікабрытанію і іншыя краіны. Яе гісторыю расказвае Reuters.
Усё пачалося з таго, што Эсма месяц таму ўбачыла "брыдкіх" традыцыйных лялек у сувенірнай краме.
"Гэта былі нейкія пластыкавыя лялькі, апранутыя ў фальклорныя касцюмы. Яны нават не былі сапраўднымі лялькамі... ды і не былі належным чынам апранутыя", — кажа Эсма.
Дзяўчынка вырашыла, што можа зрабіць лепш. Як выглядаюць традыцыйныя для рэгіёна строі, яна добра ведае, бо з'яўляецца ўдзельніцай мясцовай фальклорнай групы і вырасла ў сям'і танцораў.
Эсма апранае Барбі ў традыцыйныя праваслаўныя, каталіцкія і мусульманскія строі, правільна ўкладвае ім валасы, дадае ўпрыгожанні. Сваіх лялек яна называвет "баснійскімі лялькамі Барбі". А ў планах у яе і з'яўленне "баснійскага Кена".
За гэтым праектам Эсма прабавіла ўсе летнія вакацыі. І не, фільм "Барбі" яна так і не паглядзела.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.