Як музыкі адмовілі Лукашэнку — гурт Ulis у "Міністэрстве сепультуры"
Група Ulis / асабісты архіў
На ютуб-канале "Міністэрства сепультуры" выйшла праграма, прысвечаная легендарнаму беларускаму гурту Ulis. Аўтар і вядучы Аляксандр Чарнуха пагаварыў з удзельнікамі каманды, якія цяпер жывуць у розных краінах. А калісьці стваралі ўнікальны для СССР прадукт. Іх параўноўвалі з U2, яны адмаўляліся выступаць на лукашэнкаўскіх фэстах і складалі свае неўміручыя хіты.
І так, гурт Ulis не распаўся. Ён існуе да гэтага часу. Проста чакае моманту, каб сабрацца на рэпетыцыю і даць грандыёзны канцэрт. А цяперашні лідар гурта — Слава Корань — той самы чалавек, які адказвае за музыку на Еўрарадыё. Наш музычны дырэктар.
Глядзіце новы выпуск "сепультуры" і слухайце сваё!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.