Як выглядае помнік Васілю Быкаву, што хочуць паставіць у Мінску

Як выглядае помнік Васілю Быкаву, што хочуць паставіць у Мінску

Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец нечакана распавёў, што беларускія ўлады, аказываецца, даўно гатовыя назваць вуліцу ў Мінску ў гонар Васіля Быкава. Ёсць намер і паставіць у сталіцы помнік народнаму пісьменніку. І на гэта нават ёсць асабістая згода Аляксандра Лукашэнкі. Але кіраўнік краіны не хоча ісці насустрач "правакатару":

"Мы, Саюз пісьменнікаў, уносім прапановы па ўмацаванні мовы. Указальнікі вуліц і населеных пунктаў па-беларуску, гэта ўсё ад нас, — кажа Чаргінец у інтэрв'ю "Нашай ніве". — Назваць вуліцу ў гонар Быкава? Мы даўно на гэтым стаім. Скажу больш, прэзідэнт падтрымаў гэтую прапанову. Ён даў дабро стварыць у гродзенскім і мінскіх музеях асобныя аддзелы.

І каб не правакатары, у тым ліку Някляеў, вуліца даўно б была. А Някляеў пранюхаў пра нашу прапанову і адразу вылучыў палітычны лозунг, што ён б'ецца за вуліцу Быкава. Мы з прэзідэнтам размаўлялі пра гэта. Ён тады толькі скрывіўся і кажа: "Бачыш, стварыў сабе імідж змагара за вуліцу Быкава. Ну як цяпер яму насустрач пойдзеш?". Вось так".

Васіль Быкаў знаходзіўся ў апазіцыі да беларускіх уладаў, таму ўсе спробы назваць вуліцу ў Мінску ў яго гонар натыкаліся на супраціўленне з боку чыноўнікаў. Тры гады таму, у жніўні 2014 года, актывісты перадалі ў Мінгарвыканкам сто тысяч подпісаў за вуліцу Васіля Быкава. Але пытанне дагэтуль не вырашанае.

Увасабленнем вобраза Васіля Быкава ў скульптуры Аляксандр Батвінёнак займаецца з сярэдзіны 1980-х. Яго першая праца на гэтую тэму — дыпломны праект "Пісьменнікам-франтавікам". Сёння ў Батвінёнка ёсць некалькі варыянтаў помніка народнаму пісьменніку:

Як выглядае помнік Васілю Быкаву, што хочуць паставіць у Мінску
Фота: avb-art.com
Як выглядае помнік Васілю Быкаву, што хочуць паставіць у Мінску
Фота: avb-art.com

Па словах Алега Мажэйкі, адміністратара творчай майстэрні Аляксандра Батвінёнка, скульптар распрацаваў гэтуы праекты не для нейкага пэўнага конкурсу (бо, натуральна, ніякага конкурсу на помнік Васілю Быкаву пакуль не было і не магло быць без дазволу "зверху"), а па сваёй ініцыятыве. "Калі будзе конкурс, мы маем намер не проста ўдзельнічаць у ім, а выйграць яго", — кажа Алег Мажэйка.

Аляксандру Батвінёнку 60 гадоў. Ён нарадзіўся ў Браславе (Віцебская вобласць). Скончыў Акадэмію мастацтваў у Мінску (тады — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут), дзе вучыўся ў Анатоля Анікейчыка і Заіра Азгура. Сябра Саюза мастакоў, лаўрэат спецпрэміі Аляксандра Лукашэнкі (2001) за помнік Пятру Мсціслаўцу ў Мсціслаўлі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі