"Юнацтва" ў гасцях абыграла "Шахцёр", у Салігорску было 880 гледачоў
Мінскае "Юнацтва" атрымала трэцюю перамогу ў фінальнай серыі чэмпіянату Беларусі па хакеі над "Шахцёрам" — 3:0 (2:0, 0:0, 1:0). У Салігорску за матчам назіралі 880 чалавек. Лік у серыі стаў 3:1 на карысць сталічнай каманды.
Да перамогі "Юнацтву" застаўся толькі адзін крок. 3 красавіка каманды сустрэнуцца на "Чыжоўка-Арэне", пачатак у 19:00.
vk.com/hcshahterby
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.